(„42 дакуманты“, „Пад сонцам“), А. Дудар („І залацісьцей і сталёвей“), Цішка Гартны, З. Бядуля, Якуб Колас і Янка Купала — зьліліся ў пяяньні хорам бягучаму моманту. І гэта зусім незалежна ад тых падзелаў на гуртаваньні, на аб‘яднаньні вакола асобных часопісяй і незалежна ад тых гутарак, якія часта накіроўваюцца з боку маласьвядомых у беларускай літаратуры людзей.
Пераважнасьць бадзёрых тонаў у творчасьці мінулага году раўняе амаль ня ўсіх беларускіх пісьменьнікаў. У адносінах поўнага прызнаньня сваім натхніцелем ідэй савецкага будаўніцтва, беларускія пісьменьнікі, ад старэйшых да большасьці маладзейшых, зышліся разам. І ў наступным ужо можа ісьці гутарка аб поступе далейшага іх рэволюцыянізаваньня і ідэолёгічнай дыфэрэнцыяцыі ў кожнага паасобку. Як і што будзе ў наступным нахіляцца думка данага пісьменьніка водлуг нясупыннага разьмежаваньня клясавае плыні? — Вёска і горад. Дробна-буржуазнасьць і пролетарскасьць.
II
Фактычна пад знакам гэтых павеваў адбываліся ў 1926 г. літаратурныя падзеі другое катэгорыі, бач, організацыйна-дыфэрэнцыяльныя. Як-ні-як, а ў сьветапоглядзе беларускіх пісьменьнікаў не пануе аднастайных пунктаў гледжаньня, як ня існуе ў грамадзтве БССР аднаклясавасьці (яно-ж бясклясавасьць) а праз тое і ідэёвай суцэльнасьці. Водлуг паглыб-