Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/246

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І гэтак міла адмячаць тыя посьпехі, тыя заваёвы, што здабыла думка і сіла беларускага працаўніка!

Гэтыя здабыткі ўсебаковы і рознастайны; яны вялікія і значныя ва ўсіх галінах грамадзкага жыцьця. І бязумоўна, што, дзякуючы агульнаму росквіту апошняга, мы маем гэткія спорыя плёны на ніве літаратурнай.

Пакуль мы знаходзімся яшчэ ў тэй ступні разьвіцьця і набытку людзкіх рэсурсаў, калі літаратура займае адну з найважнейшых заданьняў. Застаючыся, часткаю надстроечнага над экономічным базісам матэрыялу, беларуская літаратура разам з тым яшчэ не адыграла ў беларускіх умовах ролі рухавіка ў агромнай машыне агульна-дзяржаўнага і агульна-культурнага будаўніцтва і яго аформленьня. Героічнасьць адраджэнцкага адблеску, ператворанага кастрычнікаўскаю рэволюцыйнасьцю, вітае над абшарамі вольнае, захопленае адбудоўкаю краіны. Пакуль таксама беларуская літаратура зьяўляецца першым хадаком да комуністычнае мэты.

Зразумела, што каля яе росту, вокал яе разьвіцьця з найбольшаю ўвагаю павінна лунаць наша думка. Мы неадступна мусім сачыць за малейшымі разгаліненьнямі на яе ўзмоцненым комлі, каб у кожным трапятаньні новае галінкі, сьвежага пупішка выглядаць i зьмяраць нясупынныя вібрацыі грамадзкіх настрояў, жыцьцёвага руху.

У чым жа выказваюцца тыя дасягненьні на беларускай літаратурнай ніве ў працягу 1926 г., аб якіх