І тамака-ж:
|
У купальскую ноч, у зялёным бары — |
ў гэткую-ж самую купальскую ноч —
|
Над прасторамі вод |
Паўлюку Трусу жыцьцё нясьціхана сьмяецца сваёю рэзвасьцю, сваім кіпеньнем. Яно перапоўнена пэнтам надзвычайнай сілы. Яно магутнае ў сваёй цнотнасьці, нясьціханым квяценьні. Яно ў „прасторах палёў сінявокіх“ вечна „перазвоньвае“, як „сьпевы жніва“. Наогул уся лірыка поэты — сапраўды, свайго роду, сьпевы. Яны, гэтыя яго сьпевы, так і наводзяць цябе на адпаведны лад, так і падбіваюць пераносіцца туды, дзе —
|
Ой у полі за гарою |
І там, дзе больш поля, беларускіх шырокіх ніў, там заўсёды гучней Трусаўскія песьні, рачаісьней-натуральней. Там, дзе, „сочна буйныя загоны“, — гэтага соку вельмі многа. У гэтым соку столькі моцы, столькі крэпасьці і водыру!
Наогул, водырам, які прыдае элексыр жыцьця, поўны мэлёдыі песень Паўлюка Труса, ад іх не пахіліцца думка ў бок суму, не навядзе твайго сэрца