Завыла бура — ёй шмат раздольля,
У ёй дастатак магутных сіл…
Завыла бура, ўзьнялась над вёскай
І рве салому з струхлеўшых стрэх…[1]
|}
„Бура бунтуе хваляй абшар прастору i шырыць болей свой стромкі гмах“. Бура расчысьціла прасторны шлях да сьветлых даляў. Яны глянулі поэту ў вочы ня смутнымі ды нявыразнымі, а яркімі, пыхаючымі, жывымі вобразамі хараства. Яны ўжо пакінулі адводзіць гора і смутак, а сталі даваць бадзёрасьць, уліваць сілу ды натхненьне ў яго душу. І ў поэты гіне апатычная нярухомасьць, адчыняюцца на ўсе зрэнкі праглівыя вочы… Поэту хмеліць і бунтуе водырны пах моладасьці жыцьця, і ён дзерзка выгуквае:
Хіба я ня князь ўладарны |
Горда зычыць з яго вуснаў рашучае слова чалавечай вартасьці, сілы і пераважнасьці над натураю. Прыгнечаныя рабы — гушчы працаўнікоў, з якіх і поэта, — скінулі няволю і сталі гаспадарамі жыцьця. Тут ён павяртае да заводу, да рабочага, да пролетарскай стыхіі. Ушчэнт разьляцеліся перад яго азнаньнем фальшывыя легенды аб тым, што рабочы няздацен да творчай працы, што яго лёс і заданьні — працаваць згодна вуказцы „белай“ косткі. Не! Колектыўная сіла і воля працаўнікоў — адзіная аснова людзкога жыцьця ды яго поступу. І ў стукаце