лодаю бытаваньня. Ён чуе яго рухі ў „зыку лістка і былінкі“ і ня можа самкнуці воч, бо —
Салодзіць ўсё і ўсё п‘яніць |
Абураны прагаю жыцьця, ён „бачыць нейкі рай“, ня любіць красы каторага — грэх. Так бывае шчасьліва птушка, якую, пасьля доўгай няволі, выпусьцілі з клеткі.
Для А. Гурлы жыцьцё дарэволюцыйнай пары з усімі яго адваротнымі атрыбутамі, было няволяю. Ён гэта адчуваў, цярпеў ад гэтага, неміласэрна пакутаваў і ня меў надзеі прагледзець яго канца. Нечакана ўсё-ж канец прышоў — ды шумлівай хадою, з громам ды бураю, з маланкамі. І поэту выплеснула на прасторы, на волю, якой ён апіўся, набраўся натхеньня, азіяўся бляскам проміну. Адчыніліся шырокія відокі, і ён угледзеў, што сьвет апанавала бура новага жыцьця.
Але сама сутнасьць рэволюцыі, якая захапіла поэту ў свой вадакрут і, зразу не праняўшая дашчэнту яго душы, асазналася пасьля. Яна ўстала перад ім у поўнай сваёй статнасьці, магучай сілай, непаборнай будаўніцай новых форм, іншых адносін, крэпкіх падмураў сьветлых дзён панаваньня працы і вызваленьня толькі ў канцы 22 і пачатку 23 г. І яе хаду А. Гурло намаляваў у разыходзе буры:
Завыла бура, імчыцца полем, |