Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/198

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бацька і пакідае на яго трое малодшых дзяцей. Запушчаная гаспадарка развальваецца далей. Грозіць небясьпека голаду. Што рабіць? Браць на сябе цяжкую ношу галавы хаты, бацькі двух братоў і сястры? Закапацца ў дробную будзённую працу, каб яна адняла ўсе мажлівасьці ўдзяліць хвіліну агульнай справе, ліры сваёй і справе недастаючай асьветы? Чаму другім удаецца вылезьці з балота будзёншчыны, распасьцерці скрыдлы і ляцець да намечаных мэтаў? У А. Гурлы ападаюць скрыдлы: ён б‘ецца, як птушка ў клетцы, думае і гадае, як і што рабіць: ці пагразнуць у бяздольным хатнім жыцьці, ці адным замахам разарваць з ім, акамяніўшы сэрца, і шукаць новых шляхаў, невядомых. Пасьля доўгіх раздум ён рашае кінуць дом, братоў і сясьцёр, кінуць на „што будзе-тое й будзе“ і ехаць у Ленінград, у асяродак культурнага жыцьця. Бяз нічога ў руках — не загіну, не! Але загінуць — ня гіне, толькі пападае ў нямерна цяжкія ўмовы вучня на заводзе. Атрымлівае мізэрныя грошы, на якія трэба пражыць у сталіцы і хоць колькі паслаць дамоў. Дзесяцёхгадзінны працоўны дзень, становішча вучня, страшныя лісты з дому… Чужыя людзі — далёкія яму. Новы сьвет. Стомлены вечарам кідае завод, ідзе на кватэру i думае-думае. Побач з беднатою — гэткая пышнасьць, гэткая роскаш! Бачыў цягасьць дома: бедакоў тысячы і ядынкі багацеяў. П‘яўкамі рассасаліся памешчыкі. Але шэрае мора мужыкоў! Скаланецца яно, рушыць і затопіць рэдкія выспачкі панскіх двароў з іх насель-