Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

багатую, буйную развойнасьць беларускае пісьменнасьці. Яе плёны зраўняліся з плёнамі суседніх літаратур, яе высата дасягла ўзроўню, калі не перасягла высату нядаўна багацейшых яе літаратур. Багацьце тэм, рознастайнасьць вобразаў, рознакалёрнасьць фарбаў, паўната мастацкіх атрыбутаў — на воку. Кожны поэта, кожны пісьменьнік — перайшлі самотную, самастойную сьцежку свайго разьвіцьця, выкрышталізаваліся ў выразна абасобную ядынку. І, асабіста, Янка Купала, Якуб Колас — на тысячу вёрст, аддаліліся ўперад ад „Жалейкі“ і „Песьняў жальбы“. Гэта вочавідкая фактычнасьць замацована непарушнымі доказамі тысячаў прыкладаў. Ня талентнасьць, ня здольнасьць, а геніяльнасьць лунае ўкол іх. І зараз дадаваць сваіх слоў для яе большых убёраў ня прыходзіцца.

Цяпер паўстае неадложнае пытаньне: болей шырака, болей падрабязгова крануцца шмат малодшых з беларускіх песьняроў, якія на „Жалейцы“ ды „Песьнях жальбы“ ўпяршыню адчулі сваё літаратурна-нацыянальнае „я“ і, у сваю чаргу, сталі буйнымі адзінкамі. К гэтаму часу беларуская пісьменнасьць мае ў сваім стане багата здольных, яскрава выяўленых поэтаў і пісьменьнікаў трэцяга пасьля Янкі Купалы прыходу.

Да аднаго з іх, а менавіта, Алеся Гурло, мы і маем перайсьці.

Сын селяніна з м. Капылю на Случчыне, ён перайшоў шлях пакутнага жыцьця. Недастачаў, неда-