Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гальлё хвойніку, не хацела заходзіць“. Тым ня меней аўтар прыцягае да сябе і прымушае з захапленьнем перачытваць сваю бэлетрыстычную рэч.

„Галя“ чытаецца яшчэ цікавей за папярэднія апавяданьні. Дый фабула яе цікавейшая. Яна вядзецца ад першае асобы і пабудавана наступна:

Галя — дачка пана. Андрэй, мужыцкі хлапец, спаткаў яе ў белай сукенцы, у чорных лякерках на дзядзінцы маёнтку, прышоўшы з бацькам прасіць у пана сенакосу. Галя падышла да Андрэя і назвала яго дзікім. Пазьней ён стрэў Галю ў лесе, будучы на начлезе. Галя яго пазнала і ткнула пальцам, сказаўшы: „А ты ўжо пасьмялеў“. Андрэю было тады ўсяго дзесяць гадоў ад нараджэньня. Чарговую стрэчу з Галяю Андрэй меў у вагоне, будучы вучнем у горадзе. Яны адно другога пазналі і загутарылі. Далей-болей, і Андрэй правёў Галю ў маёнтак.

У сэрца запала іскрачка надзеі. З гэтага часу паміж імі ўстанавілася знаёмства, спатканьні. Адзін раз, калі Андрэй скончыў сярэднюю школу, а Галя была гімназісткаю, яны спаткаліся на сенакосе і прызналіся адно другому ў каханьні. Мужыцкае пахаджэньне сароміла Андрэя, але пачуцьцё любасьці брала над сорамам верх.

Праз нейкі час Андрэй, прыехаўшы дамоў, не знайшоў панскага маёнтку — пан яго прадаў, а сам пераехаў жыць у другое месца. Андрэй вярнуўся ў горад. На адным вечары ў знаёмых ён пазнаўся з