Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

{перанос-канец|п=апавя|к=даньне}} лёгка даецца чытачу і выклікае ў яго цікавасьць. Гэтаму яшчэ спрыяе плаўкасьць пісьма і выразнасьць думкі аўтара. Узмоцнены-ж тэмп разгарненьня падзей гаворыць яшчэ і за іншыя дадатнасьці апавяданьня. Праз гэта зусім не заўважваецца простасьць фабулы, якая, здаецца, неад'ёмна і няпрыменна для перадачы характарных драбніц нашага жыцьця…

Апошняе таксама бярэцца не без знарочыстасьці з боку М. Чарота. Паколькі жыцьцё складаецца з простых зьяў, пераходзячы ў складаныя ў процэсе пераплёту першых, — тады для іх дастаткова ў меншай меры думак і разваг, комбінацый і куншцюкоў. Затое бушуе шчырая сапраўднасьць.

Не адасабляецца ад першых двух апавяданьняў і трэцяе — „Галя“. І ў ім чуецца той самы падыход да бэлетрыстычнага твору, які абраў сабе М. Чарот. Лёгкі сказ, плаўкае цячэньне думкі, рэалістычнасьць падзей. Тыя-ж удалыя неспадзяванкі, якія час ад часу пераймаюць чытача; пераменны тэмп цякучасьці гісторыі, трапныя характарыстыкі паасобных герояў неадменная вострасьць ды чоткасьць у дыялёгах. Адрыўнасьць і паўната сказаў.

Да прыкладу: „Я ня спаў“. „Коні за ёю прыехалі“. „Мы часта з ёю спатыкаліся“. „Я забываюся на ўсё. Бягу да яе“. Адсутнасьць калупаніны ў дробязях, як гэта наглядаецца, да прыкладу, у К. Чорнага. Нават часамі акрэсьленая схэматычнасьць, як: „Мне было толькі дзесяць гадоў. Сонца, нібы зачапіўшыся за