Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пясьняр пабайваецца, каб горад у процэсе свайго шумлівага жыцьця не адсунуў на задні плян пытаньні вёскі.

Гэй-жа, гэй… Зашумі, сасоньнік,
Засьвішчэце, віхуры, у полі,
Каб пачуў я ў горадзе сёньня
Песьню вёскі аб знойдзенай долі.
Каб пачуў я, як жыве і можа
Стары бацька — сівенькі лунь,
Ці пабольшала сена і збожжа
У струхнелай, пакрыўленай пуні…

Жывучы ў горадзе, адчуваеш шыбкі тэмп адноўленага жыцьця. Тут нясьціхана круціцца кіраўнічая машына, тут насьпяваюць і вырашаюцца рознастайныя пытаньні — політычныя, культурныя, гаспадарчыя. Горад заўважна пасуваецца наперад згодна закону экономічнага разьвіцьця.

Затым кідаецца ў вочы яго гегемонія над вёскаю. У горадзе

Вуліцы, завулкі,
Твар белы камяніцы…
Фабрык сьпевам гулкім
Горад весяліцца.
Па бруку ботамі
Чок-чок!
Ідуць настрэчу… Што там ім
Да тых лапцюжных, што далёка?!
Абутыя яны ці не?!

Жахі вясковай мінуўшчыны да таго сьвежыя, да таго ўразьлівыя, што поэта ня хоча ні на хвілю аб іх забываць. Вёска, згодна яго думак, павінна ня выходзіць з фокусу напружанае да яе ўвагі з боку