трубадураў нашай гістарычнай сучаснасьці. Гэта поэма зьяўляецца гімнам соцыялістычнай творчасьці і пэрлам у беларускай пасьлякастрычнікавай літаратуры.
Характарнай асабістасьцю стае ўжыты песьняром у поэме параўнальны мэтод напісаньня. Дзякуючы гэтаму мэтоду, праз усю поэму праходзіць свайго роду калываньне ў настроях, адбываецца частае перамежаваньне між уздымамі пачуцьця. Кожны з трынаццаці падзелаў поэмы складае як-бы асобны малюнак, вырваны з будаўнічага процэсу і адбіты ў сваяасаблівай адлегласьці.
Калі ў падзеле другім пясьняр затрымлівае вас на апавітай журбою вёсцы, якое „сыны ў далёкай краіне“, то ў трэцім падзеле ён разганяе гэту журбу апяваньнем пераможнага змаганьня, у якім:
Загуло… Вагнястальлю заляскала… |
Ды ня толькі ў падзелах поэмы, а і ва многіх чатырохвершшах пясьняр падносіць вам вострыя контрасты паміж мінулым і бягучым.
Мо‘ затым і цярпеў я сьцюжы, |
Ад гэтых контрастаў поэта пераходзіць да нявыжытых супярэчнасьцяй, якія атрымліваліся між горадам і вёскаю ў процэсе разгарненьня НЭП‘у. Апошні нават крыху крануў пясьнярскіх настрояў.