Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На вокліч Леніна хутка адклікаюцца сялянскія гушчы: яны да яго накіроўваюць свае скаргі і з ім чуюць сябе гаспадарамі свае краіны. Зразумела, што сьмерць Леніна, вестка аб чым трапляе пад шэрыя стрэхі вясковых будынкаў, сее агульную трывогу. Вёска аддаецца жалобе, яна

Таксама ў жалобных фарбах
Ліе за сьлёзкаю сьлёвку…
Поле, лясы і курганы
Глядзяць сіратліва…
Чуецца толькі: „Сьмерць паганая“.

Праз усю поэму праходзіць выразная, пукатая думка-вобраз, якая не дае ад сябе адарвацца. Ленін вырастае з яе ў магутную ўласьцівую яму велічыню, агарнуўшую сабою разбуджаную вёску. Так і адчуваем, як нябачныя, але вакол расьцярушаныя словы і воклічы правадыра адбіваюць процэс нараджэньня новага жыцьця. З паднявольнае, здратаванае вёскі на вачох вырастае вольная Беларусь, працягнуўшая братнюю руку да саюзнай Вялікаросіі, Украіны ды іншых старонак.

Гэты процэс удала ахутаны аўтарам багатымі мулямі псыхолёгічных момантаў, якія насычаюць твор адпаведнай паўнатой зьместу. Бачыш, што песьняру добра знаёмы ўмовы сялянскага жыцьця ў часы прыходу рэволюцыі, знаёмы тагачасныя на строі, і бачыш, што ён ведае дасканала зрушаную з застойнасьці пакорлівую натуру і нявыразныя жаданьні. Таму-то і характарны падкрэсьленыя ім аса-