Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

надышла вайна, сыноў пацягнулі на вайну, войскам здратавалі поле. У яго нутры раскалыхаліся трывожныя думкі:

Паны галаву гатовы скруціць нам…
„Вайна да пабеднага канца…“
На фронт коні і людзі!..
У імя айца
І сына
І сьвятога духа
А нам? А нам што будзе?!
Нічога нам не пакінулі…

Гэтыя радкі выразна і маляўніча акрасьляюць сабою той роспачны стан сялянскага жыцьця, які ставіў беларускага селяніна на парозе роспачы. У чым шукаць выйсьця, куды накіраваць думкі? І вось збавеньне: асеньнім вечарам вяртаецца з войска Мікітаў сын. Ён бацьком прыносіць вестку аб загубе яго дваіх братоў і разам з гэтым кажа аб тым, хто яго перасьцярог ад загубы.

То быў — Ленін! Сын угаварвае бацьку, каб ён шанаваў Леніна.

Мікіта тварам к сьценцы
Стаў на калені
І шэпча — Ленін… Ленін…

Далей аўтар малюе нам нясупынны рост ленінскага ўплыву на сялянства, прызнаньне апошнім Леніна сваім правадыром і збаўцам. Дзякуючы Леніну,

У блакітных вёсках-сёлах
Новай вольнай Беларусі
Селянін пяе вясёла:
„Не сагнуся так, як гнуўся“.