Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Увогуле, уся дарога лётчыка запалена агнём —

Зямля ўся ў пажары,
Стары сьвет і новы…

Дванаццатая частка поэмы апісвае канец палёту над краем першай Вялікай рэволюцыі.

У заключэньне наступнае васьмівершша:

— Таварыш лётчык! Як прыгожа
Ляцець было ў блакітнай высі,
Калі вяшчун за хмарай віўся
І шлях шукаў для падарожжа!
Вайна, пажар, Зямля і людзі?..
Увысь імкнуцца вечна будзе,
Хто быў у гэткім падарожжы…

Нам здаецца, што дзьве ідэі ў сваім пераплёце надалі аўтару натхненьня для напісаньня данае поэмы-фантазіі. Першая і асноўная — гэта не пакідаючае яго пачуцьцё захапленьня замацаваньнем соцыяльна-нацыянальных перамог у БССР і проблескі рэволюцыйна-нацыянальнага руху ў капіталістычных дзяржавах і ў іх колёніях. Час напісаньня „Чырвонакрылага вяшчуна“ якраз супадае з найбольшым уздымам адзначанага руху.

Савецкая Беларусь, у прыватнасьці, і Савецкі Саюз — увогуле ў канцы 1922 і ў пачатку 1923 гадоў рашучымі крокамі павярнулі да мірнага будаўніцтва. Апошнія патугі контр-рэволюцыі ў выглядзе кронштадзкага паўстаньня, Антонаўшчыны, Балахоўшчыны жалезнаю рукою рэволюцыі былі прыдушаны. Новая экономічная політыка адкрыла шлях да ажыўленьня пасьпешнага будаўніцтва прамысловага, ганд-