ён падае вокліч да яго. У гэтым воклічы адчуваецца надсьмяяньне над вялікасьцю Наполеона, якая скончылася тым, што палкаводчы нават не валодае і невялічкаю выспай, ня толькі цэлым сьветам, які ён мерыўся падабраць пад сваю ўладу. Каб мець сілу на гэта,
Трэба ўзьняцца |
Чарговы этап — у Колюмбію. Машына над фабрыкамі і заводамі вядомага Форда.
Фабрыкі і заводы |
Чырвонакрылы вяшчун гукае:
— Гэй, магутнейшы Форд! |
І ціхаакіянскія выспы — Сандвічавы, Новая Гвінэя, контынэнт Аўстралія, над якімі вяшчун спускаецца ніжэй; яму шлюць праз дзікуноў вітаньне. Апошнія станцыі палёту — Ява, Суматра, Кітай і Японія. Японія, гэта
Краіна тая, |
Яна асьвечана Фузі-Ямай, агнядышачай гарою.