Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зборнік "Завіруха" ўмяшчае ў сабе працу поэты за гэты тэрмін. Якава, аднак, яна суцэльна і вытрымана! Адна асноўная ідэя пануе ў зьмесьце "Завірухі". Гэта — ідэя рэволюцыйнага змаганьня. Толькі рэдкія, адзінкавыя вершы, на першы погляд, уносяць у зборнік некаторую як-бы нясугучнасьць. Але гэтых вершаў, лірычнага характару, ня болей дзесяці. Усе яны прыпадаюць на 1919 год, калі поэта яшчэ не ўвайшоў у вадакрут рэволюцыйнага жыцьця. Некалькі з гэтых вершаў прысьвечаны любоўным мотывам, як "Сьветлая ноч", "На могілках", некалькі з іх — пантэістычных ("Стаіць маўчліва сонны гай", „Вечарам", „Схавалась сонца" ды інш.). Пры гэтым, аднак, у вершах пантэістычнага характару думка песьняра часта ад прыродных вобразаў пераступае да грамадзкіх настрояў.

Амаль ня ўсе з аднесеных намі да рубрыкі лірычных вершаў зборніка ў большай ці меншай меры зачапляюць грамадзкае пачуцьцё. У адных яно прыкрыта тулем алегорычнасьці, у другіх адкрыта зьліваецца з гэткімі радкамі, як, да прыкладу:

Змаўкае сьпеў... Вось ночы ціша
Нясе ўсяму сьвяты спакой...
А сэрца доўга мне калыша
Твой сумны сьпеў, край родны мой!
("Вечарам")[1].

Ад іх натуральны ўвераны пераход поэты да грамадзкай мэлёдыкі. Апошняю прасычана ўся рэштка зьместу зборніка "Завіруха". Паступова бадзёрасьць

  1. „Завіруха"; стар. 118.