Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КОМУНІЗМ — ЗМЯЦЕ ГРАНІЦЫ

I

Як ніколі, ціха стала…
Апусціўшы галаву,
Цень сваю сасна кідала
На шаўковую траву.

Звонкіх птушак шум крылаты
У кусты пакорна ўцёк:
Пад страхой зялёнай хаты
І не страшны сонцапёк!

Кветкі стомленыя вянуць,
Долу гнуцца каласы.
Шыр малінавай паляны
Просіць срэбнае расы…