Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На хлапца начальнік глянуў
Вокам вострым,
Гартаваным,
І падумаў:
„Вось дык справа,
Гэта-ж нават і цікава,
Каб падростак-кулачок,
І абмыты, і абуты,
Як ад здзеку, ад пакуты,
Ад бацькоў сваіх уцёк…
Што-ж такога, хоць і рэдка,
Можа быць выпадак гэткі,
Ён уздыбіцца
Як вецер,
І пакоціцца,
Як гром
Слава дзецям!
Слава дзецям!

— „Як-жа быць з уцекачом?“

Ёсць адвечны сказ народа:
Цягне ў лес ваўка заўсёды.
А калі на спробу ўзяць?
Мо‘, прайшоўшы нашым ходам,
Сам ваўкоў пачне знішчаць?..

Грышка ловіць, ловіць жвава
Зрок начальніка заставы.