Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сэрца б‘ецца палахліва
І чакае нецярпліва:
„Што ён скажа, як асудзіць?
Што тут будзе?.. Што тут будзе?“

IV

Вышла гэтак: неўзабаве
Начзаставы сеў на лаве
З Грышкам, як арыштаваным,
І сказаў:
— Відаць, адданы,
Што тут доўга гаварыць,
Хочаш разам з намі жыць?

Заблішчэлі ў Грышкі вочы
І крычаць: „Ён хоча, хоча!
Шчыра дзякуй, шчыра дзякуй,
Будзе ўпорысты ваяка!“

— Вось і ўсё. А на бацькоў,
Як і іншых кулакоў,
Выйдуць з сілаю другою
Ў наступленне баявое.
Бачу я, што ты здаволен
Жыць, вучыцца ў нашай школе.
Пойдзем, я аддам загад,