Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Плач народа —
Гнеў народа,
Слёзы гневу —
Грозны шквал.
Хай спраўляла непагода
Свой крывавы карнавал, —

Курганы Напалеона
Сталі гнёздамі акоп!
Ноч ахутвала заслонай
Беларускі Перакоп.

Пад Барысавам палонным,
За Бярозаю ракой,
Войска арміі Чырвонай
Сабірала сілы ў бой.

— Ледзь над лесам сонца ўзыйдзе
Фронт прарваць, нанёсшы ўдар, —
Вырашаў Орджанікідзе
Палкаводзец-камісар.

Ноч расой паіла кветкі,
Над ракой туман стаяў.
Рапарт пятае разведкі
Ў гэту ноч Серго прымаў.