НОЧ У РАЗВЕДЦЫ
Галасілі хвалі зверам, Раскідалі гнеўны гул. Выплыў месяц з хмары шэрай, Стаў з байцамі ў караул.
Ноч напоена пагрозай, Кулі сыплюцца, як град. Засцілалася Бяроза Чорным дымам ад гармат.
І зямля стагнала горам: Недабіты гойсаў пан. Чуў я плач дзяцей Дукоры Над магілай партызан.