Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Уставай хутчэй, бяздомак!
Грышка глянуў незнаёмы
Перад ім стаіць армеец.
— Скуль, хлапчук, чаго гібееш?
— Я ўцякач… Ад бацькі… У горад…
Хутар Ліпы… Блізка Горак…
— У-ця-кач?! Такая справа,
Што за мной ідзі ў заставу.
Я цябе у заставе здам там,
Пагаворыш з камендантам.

І пайшлі… На ізгатоўку
Ўзяў патруль сваю вінтоўку.
Грышка звяў, стаў белы-белы,
Ўсё-ж спытаўся, хоць не смела:
— А якая гэта справа,
Што вядзеш мяне ў заставу?
— Як-жа так, дзе ты ляжаў,
Там якраз ідзе мяжа.
Бачыш, вунь, сядзібу тую?
Там яшчэ жывуць буржуі!

Хутка вышлі на паляну,
Грышка, стомлены зусім,
Зноў у бок граніцы глянуў,
Як на злосць, і муць туману
Слепіць вочы, быццам дым.