ВУЧОНЫ САБАКА
I
Чуе Грышка, нехта будзіць, Трасучы яго за грудзі. І, праз сон, як загалосіць: Бацька тут — яму здалося.
— Уставай, чаго гарланіш? Ружавела ўжо світанне… Праз галіны росных ёлак Сонцу шлях цярэбіў золак.