Гэта старонка не была вычытаная
Раз патрэбен лом заводу,
Значыць згода!
Згода! Згода!
Грышка доўга і не думаў,
Ведаў, што й ля іхняй хаты
Ад вайны яшчэ багата
Ёсць раскіданага глуму.
Так з брыгадай ён ля саду
Стаў складаць сабраны лом.
Бацька ўгледзеў і… калом
Прэч прагнаў з двара брыгаду.
Хто куды-каторы збег.
Грышку крыўдна,
Хлопцам смех!
І смяяліся заўсёды,
Што зімою нават лёду
Гад-кулак пашкадаваў.
Смех за Грышкам бег па пятках,
Грышка гыркаўся спачатку,
Потым моўчкі абмінаў.
Ён цярпець не ў сілах болей —
Раз‘ядае раны соль.
Ён, як той чужак, у школе,
Ён і ў бацькі, што ў няволі,
Хто-ж суняць здалее боль?