Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VI

Змрок гусцеў… Сышліся ў хату
Батракі і просяць плату.
А звычайна, хто багаты,
Батраку пачне круціць,
Каб, як можна, менш плаціць.
Лось цярпеў,
Цярпеў нямала —
Грудзі гнеўна злосць прарвала.
Ён крычаў:
— Мы льем свой пот,
Каб табе нарос жывот?
Мы тваёй — не хочам лыжкі,
Мы ў цябе — не просім лішкі,
А сваё — што мы ўтрудзілі,
Нам давай!
— Мы зарабілі!

Не ўцярпеў ад крыўды Грышка,
З бацькам яра стаў спрачацца,
Бацька з Грышкі стаў смяяцца.
Грышка тут-жа, ўсё як след,
Напісаў у сельсовет.
Скупа слоў,
А гнеў багаты:
Што ягоны родны тата
Не плаціў даўно падатак,