Гэта старонка не была вычытаная
Пана снегам заваліла.
Курганом расла магіла.
Будзе помніць, будзе знаць,
Як чужую кроў смактаць!
А ласі з ваўкамі ходу —
Ў лес!
На волю!
На свабоду!
IV
Скончыў байку.
Перадышка.
А здаволены быў Грышка,
Грышка ўсцешан,
Грышка рад:
Скача,
Быццам акрабат.
А бывае, як пачуе,
Што паны яшчэ шалеюць,
Грышка змоўкне, засумуе…
Лось тады журбу развее,
Прытуліўшы, скажа ласкай,
Як сыночку,
Як падпаску:
— Шмат чаго не разумееш,
А пара хоць трошкі ўмець,
Дзе ты, хто ты — разумець.