Гэта старонка не была вычытаная
Пан сядзіць і ў вус не дуе,
Едзе ноч — адну, другую,
Баз канца, без перастанку,
Колькі сілы, цягнуць санкі —
Цераз пушчы, цераз горы,
Праз даліны, праз азёры,
Без дарогі, без шляхоў
Адзінаццаць пар ласёў.
А з бакоў бягуць ваўкі,
Як стральцы вартаўнікі.
Караван стралой імчыцца,
Хмарай снежны пыл віхрыцца.
Пану — мала,
Ой, як мала,
Гоніць ход,
Страшэнны ход!
Зло ў ласёў забушавала,
Гневам кроў забунтавала:
— Эх, трымайся,
Жываглот!
Як рванулі, тузанулі,
Санкі ў бок перавярнулі,
Пан кручком перакуліўся
І, як бочка, пакаціўся
З горкі —
Уніз,
Уніз,
Уніз…