Старонка:Угрунь (1927).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ

І стаіць каліна,
за калінай лозы.
Новай пуцявінай
новыя палозы.

Сосен цёмнасініх
многа ў нашым краі.
Там, дзе багаваньне —
колас вырастае

Там, дзе шыр балотаў,
вечных лоз драмучых,
там кіпіць работа
радасьцю гаручай

Сьцелецца пуцінай,
сьцелецца ня вузкай —
водгульле ў даліны
песень беларускіх.