Старонка:Угрунь (1927).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАВЯЗКА

Засьвісьцеў гудок фабрычны;
знача кідай свой варстат.
— Першы раз, было й нязвычна,
я пайшла ў народны сад.

Вечар быў такі харошы,
як-жа сэрцайка ўстрымаць?
Я ішла… Якой дарожкай?
дый ня ведала сама.

Падыйшла да рэчкі шустрай,
месяц хмурыцца ў вадзе.
Ад мяне, якраз на сустрач,
хлопец ветліва ідзе.

Стаў ля рэчкі; глянуў, глянуў,
усьміхнуўся раз, другі:
Я кідала кветкі ў хвалі,
расплываліся кругі.