Старонка:Угрунь (1927).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАСТОР КАЗАЦКАЙ КОНЬНІЦЫ

Сонца
ў дзіўных скалах
славу нам снавала.

Арол
на небасхіле
ў праменьнях грэе крыльля.

Горы,
шлях арліны,
цалуюць сінь вяршынай.

Даліны
ветравольніцы
прастор казацкай коньніцы.


∗     ∗

Я схіліў чупрыну,
ўзышоўшы на скалу:
горам і далінам,
сонцу і арлу.

1926 г. Каўказ.