Старонка:Угрунь (1927).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТРУНА

Крані струну ў грудзёх сваіх,
струна шматзвонная зайграе,
зазвоніць песьня залатая —
крані струну ў грудзёх сваіх.
Крыляцца думкі, як страі,
і ціха шэпчуць па-над краем:
крані струну ў грудзёх сваіх,
струна шматзвонная зайграе.