Старонка:Угрунь (1927).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бывае нявесела
стане часамі,
гул праглыне,
як увосень багна.

Голаву зьвесіць,
(бо сэрца ня камень),
а працы ня кіне
рабочы юнак.

— Таварыш, даволі!
Змарыліся рукі!
Хвіліну, чакай,
Неастынуць агні!

Хай сьцішыцца грукат,
як вецер у полі,
машыну стрымай,
— адпачні!

Машына ня грудзі
Нязморыцца ў працы,
колы ня рукі
ня будуць слабець.

Вечнасьцю будзе
пералівацца
гоманам гулкім
машыны разьбег.