Старонка:Угрунь (1927).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Расьцём для краіны
такой невялікай,
якой мы павінны
ў лагчынах балот

заўтрае клікаць
сталёвай машынай,
узьняўшы няўпынны
дзён сьветлых узьлёт.

Ці-ж мы, маладыя,
ня любім даліну
муроў камяністых,
як гордых скал?

Дні залатыя,
авеяць павінны
песьняй віхрастай
фабрычны квартал!

У шэрым завулку
разносіцца гулка
і ў цёмныя ночы,
і ў сонечны дзень

скрогат суровы
машыны сталёвай.
як песьня робочых
агнём з грудзей.