Старонка:Угрунь (1927).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Карты тасуе…
— Эх, мой браток, —
расказвае зьдзіўлена, глуха.
— Туз-арыштант табе стаў папярок, —
будзе вайна-завіруха.

— Вось каралі, і адзін і другі,
сьцяць нас імкнуцца атрутай.
Хочуць стрыножыць, надзець ланцугі,
але давядзецца ім крута!

— Бачыш?
Валетаў чырвоных атрад
ладзіць абоймы, патроны.
І ўжо гатовы адказам на чад
выпусьціць свой, чырвоны!

Бегам шалёным імчацца гады…
Слухай, што скажа цыганка:
Хай нашы ўсе, як адзін, гарады
адказваюць танкам на танкі.

Карта нядобрая, ўсе як адна:
кроў і атрута й магілы.
Скора ўжо, скора надыйдзе вайна, —
бойня нязнанае сілы.