Старонка:Угрунь (1927).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

19

Вось часамі ўвечары, ў даўгія вечары,
аб мінулым хочацца думаць, гаварыць.

Сьцежкі палыновыя замучанай зямлі
кветкамі вясьнянымі зайгралі-зацьвілі.

Сёньня ня сустрэну я ні сьлёзаў, ні журбы, —
радасьць сонцам сьцелецца, шчасьце барацьбы.

Звонам разьліваецца, гоманам крыніц
залатая будучына — бронзавыя дні,

Вось часамі ўвечары, у змрочнай сіняве,
думанькі крыляцца ў замураваны сьвет.