Старонка:Угрунь (1927).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гаратлівасьці былой
час пазбыцца нам.
Забудуем шыр балот
камяніцамі.
Эх, сасоньніца-сасна, —
дні суровыя…
Бервяно да бервяна —
хата новая.

3

Цяжкая праца, ня лёгкая праца,
цяжка, браты, беднаце будавацца,
Капейку, другую за працай зьбярэм мы,
злыдзень змарнуе, — зьбіралі дарэмна.
Шмат каму нашае сёньня варожа
гатовы атрутай,
— чорнай пакутай,
— чорнай пакутай
стрыножыць!

Чэшуцца рукі спрадвечных зладзеяў,
рвуцца стрыножыць, дый сіл нестае ім!
Корчыцца помста ў іх сэрцы здрантвелым…
А глянеш наўкола — будуюцца сьмела!
Праца віхрыста ўзьняла завіруху