Старонка:Угрунь (1927).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Расла маладзіцай,
вяршынаю сьмела
зьвінела
і ў сьцюжу-завею.
Бывала імчыцца
вей-вецер
і вецьце
лёгкім павевам авее…

І птушкі-вясьнянкі
сасонцы
да сонца
зайграюць на гусьлях зялёных…
Цяпер, як скала,
скамянеўшы лягла,
закрыўшы галінкамі скроні.

2

Эх, сасоньніца-сасна, —
дні суровыя…
Бервяно да бервяна —
хата новая.
Дый спрадвечная дрыгва,
нібы раніца,
Буйным цьветам хараства
зарумяніцца.