Старонка:Угрунь (1927).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Як расы зарою на байдане,
так на бруку выбітага шкла.
Крамы ўзломаны
ваякамі Пазнані;
сіла чорная па гораду прайшла.

Раптам —
крык, гарматы,
блізка, блізка…
З пагрому я ляцеў —
завулкамі, грунём.
Пад пахай скрыначка
патоптаных ірысак,
а за пазухай —
дзьве пары панталон…

Маці бедная,
старэнькая матуля,
перахрысьцілася,
ўзяла з камоды хлеб;
а ў сьцены стукалі
сьвінцом гарачым кулі…
Мы паціханьку
паўзьлі
хавацца ў склеп…