Старонка:Угрунь (1927).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

12

Былі часы, разносіў вецер іскры!
Матуля добрая,
успомні тыя дні.
І ў ноч і ў дзень
прыносіў нам вятрыска
і страх, і дым
і голад
і агні…

Я помню:
раніца ліпнёвая стаяла,
разрываліся
гарматы, нібы гром.
А ў горадзе
шалёнаю навалай,
разносіў плач
разьюшаны пагром.