Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

перад ім, як маці. Гэтае пачуццё ішло праз пачуццё іншае, праз варожасць і злосць на яго.

— Ты-ж Скуратовіча ненавідзіш… Добра, я з табой пайду.

— Добра, ты мяне не пакідай аднаго… Ты тут пачакай, я заганю каровы на двор і пойдзем.

— Ты баішся пакінуць тут Скуратовічавых кароў?

— Ну, то чорт іх бяры, няхай валочацца.

У тую-ж секунду яны рушылі ісці. Яны пайшлі полем, баючыся лесу. Ім абаім ужо здавалася, што Толік Скуратовіч глядзіць на іх з-за кожнага дрэва. „Чорт яго бяры, так яму і трэба“ — думаў Міхалка пра Скуратовіча. І яму ўжо нецярпелася; каб хутчэй зайсці і расказаць. Такія думкі ён і выказваў усю дарогу, і Зосіна варожасць да яго скончылася.

Вярнуўся на хутар Міхалка пад самы вечар. Скуратовіч трывожыўся і сам пазнаходзіў свае каровы па ўсялякіх прылясных закутках. Ён чакаў Міхалку і разам з тым баяўся яго прыходу, як-бы чуючы, куды пайшоў Міхалка. На ўсялякі выпадак ён быў не дома, а ў лесе; схаваўшыся ў дрэвах, ён паглядаў на дарогу, па якой напэўна павінен будзе варочацца Міхалка. Калі Міхалка будзе варочацца не адзін, ён тут у лесе і астанецца. Але ўбачыў ён Міхалку аднаго — той ішоў палявою дарогаю і здалёк было відаць, як ён вельмі спяшае. Скуратовіч пайшоў яму насустрач.

— Дзе ты быў, сынку? Няхай-бы ты хоць сказаў, што табе трэба пайсці, то я сам кароў-бы паглядзеў. А то…

Міхалка пасля дзівіўся, як гэта ён смела так закрычаў у гэты момант на Скуратовіча. Гэта была нейкая хваравітая ўзбуджанасць.

— „А то?..“ Што „а то“?.. Давай сала і хлеба,