Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПЕРШАЯ ЧАСТКА

1

У ясную раніцу Кандрат Назарэўскі паволі ішоў паўз лес каляіністай дарогай. Раса высыхала, сонца прыгравала моцна, лес аж звінеў ад птушыных галасоў. Скрозь блішчэла роснае іржышча і на ім — снапы. Фыркаў конь, выбіраючы траву.

Кандрат Назарэўскі аніяк не аддаваў увагі ні сонцу, ні цішыні на полі і ў лесе. За апошнія гады яму ўелася ў косці ўсё гэта і зімой і ўлетку. Вайна заўсёды адбываецца і ў полі і ў лесе, а Кандрат Назарэўскі, ужо з самага пачатку вайны з палякамі, фронта ніколі не пакідаў. Ён нёс цяпер у сабе радасную здаволенасць. Уся мясцовасць, якою ён цяпер ішоў, была ўжо некалькі дзён совецкая. Чырвоная армія ўжо далёка ўвайшла наперад. Праз дзён два ён дабярэцца дадому, да бацькі, і за месячны водпуск паправіцца ад лёгкай вінтовачнай раны ў назе і тупое болі ў плячах і шыі.

Ён меў пры сабе нарад на фурманку з суседняга хутара. Гэтага хутара ён і шукаў цяпер. За гадзіну часу да гэтага, ён пакідаў свой начлег у вёсцы, за лесам; перад адыходам сядзеў на прызбе, а гаспадар хаты, сельскі стараста, пісаў у хаце на кавалачку сіняй паперы загад на Скура-