Гэта старонка не была вычытаная
ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА
Наўмысніка ўзялі ў той-жа вечар з яго хаты, калі ён быў ужо гатоў ісці туды, дзе ўмовіўся спаткацца з Чарпакевічам. Ён быў апранен у вопратку з зашытымі ў ёй паперамі, наконт якіх так многа ў той дзень Чарпакевіч з ім спрачаўся.
Зося Тварыцкая паехала вучыцца. На месцы Двух-Хат праз некалькі год вырас соцыялістычны горад, які напоўніў сваёй энергіяй тры суседнія гарады. Тут ішло далейшае жыццё і дзейнасць Міхала Тварыцкага. У новым горадзе расла і ўваходзіла ў жыццё Слава Тварыцкая. Тут-жа расла вялікая дружба — паміж Славай Тварыцкай і Ірынай Назарэўскай — людзьмі двух пакаленняў. Усё гэта будзе зместам новай кнігі. Тэма-ж гэтай хронікі закончана.
Славе Тварыцкай цяпер восем год.