Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/293

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад усякай яды. Сэрца Міхала Тварыцкага быццам упала кудысьці ўніз. На гэты час у душы яго стала страшэнна пуста. Душа на гэты кароткі момант як-бы зусім спустошылася, каб быць гатовай для напаўнення.

Міхал Тварыцкі з пабялелым тварам і дрыжачымі губамі паволі павярнуўся і моўчкі пайшоў з сянец. Несцяровіч, які чуў усю яго гаворку з Зосяй, бачачы такую яго збянтэжанасць, шапнуў краўцу:

— Ты яго ведаеш? То прайдзі з ім, пагавары, бачыш, які ён?

Кравец дастаў з партабака новую папяросу і вышаў следам за Тварыцкім. Той ішоў роўна, павольна гледзячы перад сабой. Усё ўпала, рушылася; у фальшывай дарозе ішлі першыя маладыя гады; навакол чаго трымаліся калісьці цэлыя гады мары — ёсць непатрэбнасць. Не прымаюць гэтыя людзі таго, чым раней думаў усё жыццё трымаць, чым думаў ратавацца і ратаваць блізкіх сваіх. Няма хцівасці, няма скупасці, няма ў аднаго да другога нянавісці. Не рвуць адзін аднаго за горла, рады адзін аднаму, не ходзяць па пакутных дарогах босыя і галодныя, дзеці сіроцтва не ведаюць!

Страшэнны смутак па той мясціне, дзе ён жыў змалку, вырас у ім. Быў смутак і па малой Славе, той, якая калісьці глядзела праз каляровае шкло на свет. Быццам ён прагнуў зноў вярнуць усё і пачаць жыць спачатку.

Раптам пачало варочацца тое, выразныя адзнакі чаго былі ўжо ў яго. З чым ён ішоў сюды? Пачала працаваць цвярозая думка. „Я сам адчуваў, што не можа ніхто тут прыняць гэтага. Ці прыняў-бы гэтую справу ўжо я сам?“ Яму пачало рабіцца лепш, весялей. Ён ішоў і чуў за сабою