Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/285

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віць кіраваць якой-небудзь работай, ён у першыя часы чуў сябе нядобра. Душа яго гарнулася да таго, каб неўзаметку, ціха, панура часам дзе-небудзь у цёмным і зацішным кутку бервяно або капаць зямлю. Гэтым часам ён быў повен свае звыклай панурасці, мала калі гаварыў. Толькі часамі ім апаноўвала ажыўленне, у яго з‘яўлялася патрэба штосьці камусьці расказваць, быць у вялікім гурце людзей. Гэта было ў тыя хвіліны, калі ён, думаючы пра Славу, успамінаў пра адну рэч, якую ён ёй хавае. Да суда ён не звязваў гэтую рэч з Славаю, ён проста меў яе за сваю жыццёвую апору. Пасля суда ён пачаў думаць, што захавае на доўгія гады гэтую рэч для яе, і яна, вырасшы, ацэніць яго клопат аб ёй. Гэта давала вялікія парывы яго хваляванню. Гэты пункт яго думак і пачуццяў умацоўваўся доўга і, дайшоўшы да самага высокага свайго ўзняцця, пачаў прытупляцца і часамі ападаць. Сама справа гэтая пачала траціць сваю апору ў душы, бесперапынна ладаграючыся думкамі. Было падобна, што чалавеку страшна развітацца з тым, што нараджалася змалку і выростала цяпер. Так была ўжо тады, калі ён пачаў прывыкаць кіраваць работай і цераз гэта адвыкаць пачаў ад сваіх цёмных куткоў.

Цяпер яго, і чалавек пяцьдзесят яго таварышоў, прыслалі сюды на работу. Перад ім ужо вырысоўваўся канец яго асуджанасці, яго праца кожны дзень знімала з яго некалькі дзён яго тэрміну. На ранейшым месцы была закончана работа, і перад тым, як з‘явіцца сюды, яму далі водпуск. З дрыжаннем сэрца, ён рушыў туды, дзе стаяла тая яго хата. Ён не цешыў сябе ілюзіямі, ён адчуваў і ведаў, што цяжка будзе ўсталявацца ясным дачыненням паміж ім і Зосяй, хоць цяпер ён і хацеў гэтага. Яго цягла Слава і тая справа,