Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/237

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Несцяровіч не адказаў, чакаючы. Наўмыснік памаўчаў і зноў абазваўся.

— Па-мойму, то можна цагельню прыпыніць. Цэглы — чорт што. Трэба прыдумаць які-небудзь іншы транспарт. Фурманкі — і дорага, і марудна вазіць.

Несцяровіч стомлена кіўнуў галавой. Наўмыснік гаварыў:

— Я надумаўся пераехаць у Менск.

— Як пераехаць?

— Зусім. Тут, бачыце, як сам ведаеш, дачка ў мяне канчае гэтымі днямі тут школу, і так яе пакідаць не хочацца, што яна недавукам будзе. Няхай вучыцца далей, у які-небудзь інстытут ці куды няхай ідзе.

— Ну і вельмі добра, няхай ідзе.

— То от я думаю і пераехаць у Менск, або хоць куды, дзе інстытут. А тымчасам і другая падрастае, таксама неўзабаве далей вучыцца трэба будзе. Найлепш калі і вучацца, і дома, пры бацьку.

— А чаму ім быць пры бацьку? Няхай едуць і вучацца.

— Ды і так, хочацца пажыць у горадзе; што-ж, я ўжо не малады, што я дзе калі бачыў, парабкуючы ў паноў. Паспрабаваць усяго хочацца.

Несцяровіч падпёр лоб рукамі. „Зноў парабкоўствам хваліцца. А ну, што з цябе будзе далей!“

— Ты-ж тут патрэбен, на будаўніцтве. Чаму ты пра гэта не думаеш?

Наўмыснік весела зірнуў:

— Пра гэта я-то думаю. Але ўдарнікам можна быць усюды. Дай ты мне добрую даведку аб маёй тут у цябе працы, і няхай партком падпіша, напішы праўду, як я працаваў — і я адразу, куды-б не з‘явіўся, стану на работу. Гэта не можна так глядзець, што толькі тут будаўніцтва, а дзе іна-