шкло, ты-ж сама сябе палохаеш. Нашто табе праз шкло глядзець. Я табе знайду лепшую цацку. Ты пасядзі на сонцы, я раскалю дроў, пойдзем з табой у гумно.
Яна ўзяла ў дзіцяці шкло і закінула далёка.
„Што ён мог-бы зрабіць з гэтага дзіцяці?“
Усе гэтыя часы яна не спускала з сваіх вачэй дзіця, часта з ім гаварыла і знаходзіла разрыўку ў бесперапыннай рабоце. Яна клікала к сабе суседніх дзяцей і старалася, каб Слава была найбольш з імі, а не адна.
Зіма ўсталёўвалася паволі. Снегу было мала, на камяністых дарогах чарнелі мёрзлыя земляныя гузы. Скачучы на іх управа і ўлева, аднойчы пад‘ехаў сюды лёгкі аўтамабіль і спыніўся каля хаты. Быў вечар, дарога пустая, суседнія хаты стаялі наводдалёк, машына ішла ціха — і ніхто не прышоў стаяць тут і абмацваць машынныя колы. З машыны вышаў даволі высокі чалавек, вайсковец з выгляду. У хаце ён убачыў жанчыну — яна шыла, прыгінаючыся к лямпе над нізкім сталом. Хата без падлогі, на зямлі накідана дроў, дробных калодачак, бульбін. Сярод іх корпалася дзяўчынка: яна ставіла палена і наверх клала бульбіну. Бульбіна і палена падала, і дзяўчынка залівалася рогатам.
— Мама, чаму ты не глядзіш, бачыш-жа, дурань падае, і галава з яго звальваецца.
Праз хвіліну было зноў тое самае. Вайсковец даў добры вечар, пацёр рукі, падыходзячы да жанчыны, якая здзіўлена глядзела на яго, устаўшы з свайго месца, Дзяўчынка падымчалася к маці, абняла яе за ногі і зашаптала:
— Мама, гэта вайна ўжо?
— Яна баіцца вайны? — сказаў вайсковец і пагладзіў дзяўчынку па галаве.
Жанчына не ведала, што адказаць; дзяўчынка за-