Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Адчапіся, што табе здаецца?

„Каб людская жонка, можна было-б разам з ёю рабіць усё, а то туляйся як ад ворага“ — так ён думаў і злаваў.

— Ты крычыш? Гавары мне ўсё!

— Ідзі вон!

І тут-жа, гукнуўшы, падумаў: „трэба будзе ўночы грошы гэтыя дзе-небудзь перахаваць, трэба, каб яна за мной не падглядала, няхай паспакайнее“. І ёй сказаў:

— Крычу, бо ты мяне з цярплівасці выводзіш. Якія грошы шукаў, што ты выдумляеш! — І не вытрымаў да канца ролі. Раптам закрычаў. — Што за допыты ты тут мне робіш?

Зазлавала цяпер і яна.

— А чаго ты гаварыў мне тады, што каб нікому ні слова! Можа грошы знайшоў і хацеў прызнацца, а пасля ўтаіў. І на мяне крык паднімаеш, калі я з табой гавару па добрасці.

— Твая гэтая добрасць — мне няшчасце.

— Няшчасце? Ты рубля шкадуеш даць на дзіця, а крычыш, што ты любіш і шкадуеш яго (яна плакала). Калі ты так вар‘юешся, то мусіць нешта зрабіў нядобрае.

Ён знайшоў зручны момант. Вышаў з хаты, ляпнуўшы дзвярыма. Было цёмна. Ён узяў за вуглом рыдлёўку і пайшоў пад гумно. Даўно быў ужо вечар. Распагоджвалася. Халадала. У гумне ён выцягнуў з-пад сена грошы, запакаваў у скрынку, шчыльна накрыў зверху дошкай і хацеў забіць, але баяўся стуку. Усё прыслухоўваўся, ці не ідзе „яна“. Вышаў за гумно, дзе пачыналася поле. Там былі заднія гуменныя дзверы і пад імі вузенькая падпаветка — вытыркаў кавалак страхі, каб дождж не засякаў. Там ён у гэтым сухім месцы і пачаў капаць зямлю. Паставіў у яму