Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

патраціла, цябе шукаючы. Я цябе не магу адну дома пакінуць.

Дзяўчынка ішла подбегам, раз-по-разу прыкладаючы шкло да вока. Зачапілася нагою за няроўнасць па дарозе і ўпала. Маці ўзяла яе на рукі і панесла. У двары стаяў бацька, маўклівы і пануры.

— Цябе нейкія думкі ядуць. Што з табой? — сказала жанчына.

— Ніякія думкі мяне не ядуць.

— А чаму ты ўсе дні такі?

— Які? Жывучы, клопату многа. Садзіся на воз.

— Ты апанураў. Ты раней трывожыўся, я гэта па табе бачыла, толькі не гаварыла табе. Ну што, калі цябе разоў два дапытваў следчы? А як-жа, гэта справа не малая. А цяпер ты ўсё думаеш пра нешта.

— Што ты выдумала?

Ён вяла ўсміхнуўся і крануў каня. Ехалі паволі.

— Ты сябе вазьмі ў рукі, — гаварыла яна. — Чалавек, калі захоча, натуру можа пераставіць. Ты ўчора двух рублёў не далічыўся, што я ўзяла дзіцяці туфлікі паправіць. За што ты гвалт паднімаў? Ты крычаў, што калі холадна ў ногі, то дзіця можа ў хаце пасядзець? Ты гаворыш, што дбаеш, каб дзіця вырасшы мела на чым жыць, і калі чорная часіна агорне, каб было чым ратавацца, ці як ты кажаш… Пакуль там што будзе, то ты цяпер ужо не спрыяеш гэтаму дзіцяці. Ты скнараю робішся…

„Усё было-б добра, каб не такая жонка“ — думаў ён, нічога не адказваючы. Жанчына ўсё гаварыла. Ён нарэшце павярнуў да яе твар і гукнуў:

— Сціхні!

Дзяўчынка прытулілася да мацеры. Ужо ўз‘ехалі на свой загон. Бацька ўзяў дзіця на рукі і паставіў на зямлю. Маці злазіла з воза. Дзіця чула,