Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ён, пажылы чалавек, з імі, але такая ўжо была атмасфера ў гэтым пакоі, як-бы ветрам маладосці дзьмухнула на яго.

— Наша інстытуцкая музыка скончыцца праз тры месяцы, — адказала рагатуха. — Вы пытаеце, калі мы інстытут скончым?

— А тады што?

— А тады працаваць.

— А кім-жа ты, Ірынка, будзеш?

— Будзем выхоўваць маладое пакаленне, — перабіла ўсіх рагатуха. — Мы будзем педагогі, настаўнікі, выхавальнікі.

— Вы-ж ведаеце, Антон Паўлавіч, — сказала Ірына.

— Я ведаю твой інстытут, — пачаў апраўдвацца Несцяровіч, але рагатуха зусім стала перабіла:

— Мы будзем памагаць партыі выкарчоўваць з людзей тое, што збіралася вякамі і выхоўваць у маладым пакаленні соцыялістычнае.

— Мы пра гэта спрачаліся, як вы ўвайшлі, — сказала Ірына. — Мы чыталі Маркса: традыцыі ўсіх мёртвых пакаленняў вісяць кашмарам над свядомасцю жывых. Я ім гавару: смерць майго бацькі я адчуваю трагічна. Што тут дрэннага? Іначай я не магу. А яна мне гаворыць, што ўжо само слова „трагічна“ належыць зніклым пакаленням.

— Я не так сказала! — засаромелася рагатуха. — Мы яшчэ, наогул, нічога не сказалі. Толькі пачыналі гаварыць.

— Выкарчоўваць з людзей трэба не трагічнае, а эксплаататарскае і нявольніцкае.

Ніколі не думала Ірына, што сказаныя ёю цяпер гэтыя словы праз нейкі час ператворацца ў вельмі канкрэтную для яе справу, стануць як-бы праграмай, шмат народзяць і пакутных і радас-