Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каля самага трупа, а ўсё-ж чуецца жудасны дух, моцна пацягнуў у сябе носам. Гэтым ён стараўся надаць сабе нявіннага выгляду — „бачыце, я спакойна сабе займаюся сваімі патрэбамі“. Як-ні-як, а ўсё-ж у яго дома хаваўся пачак знойдзеных непадалёку ад трупа трохрублёвак. І ў часе гутаркі з следчым гэта трывожыла яго.

Труп пахавалі, следчы праз некалькі дзён паехаў, нічога выразнага пакуль што не высветліўшы. Следства, як відаць, зацягвалася на доўгі час, яно як-бы набывала габінетную фазу. Яно ішло па ўсёй мясцовасці: і тут, дзе знойдзен быў труп невядомага чалавека, дзе на былым Скуратовічавым полі на раскапанай зямлі знайшліся банкаўскія трохрублёўкі, дзе жыў малады чалавек, што першы ўбачыў труп; і там, дзе ў цэнтры глухога раёна быў аграблен банк — па ўсім тым раёне і каля Двух-Хат, і каля Цецераўскіх грэбляў, па глухіх дарогах, сярод тамашніх запечных людзей, спрадвечных майстроў спрытным саматугам рабіць на ўсю акругу яловую і асінавую гонту.

2

Лепшыя работнікі нашых следчых органаў ламалі галовы над усёй гэтай справай і не маглі знайсці канцоў і пачаткаў. З глухога раёна, дзе быў аграблен банк, ніткі пацягліся праз Дзве-Хаты ў мясцовасць, дзе стаяў калісьці Скуратовічаў хутар. І тут усё зблыталася, стала цмяным, згубілася, як быццам-бы знойдзены труп сумысля з‘явіўся сюды і сеў над рэчкай, каб замесці і заблытаць усе сляды, звёўшы іх пад пень ад старое дзічкі на былым Скуратовічавым полі. Сама справа была з вялікай дозай прыгодніцтва. Але не гэта падганяла нашых следчых ужываць усе